ОпросАФИША, СПРАВКАКУРСЫ ВАЛЮТПоискRSS КАНАЛЫПодписаться на новости рубрик сайта: Задать вопросТекущая погодаМогилёв, 14:00 Прогноз погоды на 3 дняТемпература: -1 °C Ветер: СЗ, 3 м/c Давление: 750 мм/рт.ст. Отн. влажность: 74% Видимость: 10 километров В свежем номере "МВ"![]() № Читайте в газете: Гостиная "МВ". "МВ-программа": ТВ, кино, театр, музеи. Хроника происшествий.
|
След в историиВыданне аб вызваленні Магілёўшчыны
У кнізе ў храналагічнай паслядоўнасці даступна і дакладна вядзецца аповед аб тых трагічных днях і начах, калі воіны Чырвонай Арміі вызвалялі адзін за адным гарады і раёны Магі- лёўшчыны. Як гэта было? Самы дакладны, праўдзівы, пераканаўчы адказ на такое пытанне чытач зможа знайсці ў гэтым выданні. Яго аўтар, Мікалай Барысенка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, краязнаўца, вядомы шырокаму колу чытачоў па дакументальных кнігах «Старонкі вызвалення Магілёва: год 1944-ы» (2004 г.), «Дняпроўскі рубеж: трагічнае лета 1944 года»(2005 г.), «Магілёўшчына — мой любы Прыдняпроўскі край» ( 2004; 2007 гг.) і інш. …А было гэта пасля трох гадоў акупацыі. Менавіта з Хоцімскага раёна пагналі акупантаў з Магілёўшчыны, вызвалялі вёску за вёскай, за райцэнтры ішлі кровапралітныя баі. Якая тэхніка, колькі байцоў было ў тым або іншым вайсковым злучэнні, калі і дзе знаходзіліся ў адказныя моманты камандзіры, якія меры прымалі ў такіх складаных сітуацыях? На гэтыя і шматлікія іншыя пытанні ўжо з першых старонак чытач знойдзе вычарпальны адказ, а аўтар павядзе нас далей па вызваленай тэрыторыі, называючы гарады і вёскі, час і страты, паказваючы зверствы фашысцкіх вылюдкаў і радасць людзей, сустракаўшых вызваліцеляў. Чытаць, пераасэнсоўваць, усведамляць — усё гэта зараз нам вельмі складана. Прайшло больш за шэсцьдзесят гадоў. Але мы зноў вернемся ў той час, да месц людзей, якія тады былі там. Вызваленне прыйшло ў Чавускі раён і спынілася на рацэ Проня. У кнізе аўтар гэтаму раёну, абарончаму рубяжу, прысвячае цэлы раздзел: «Дзевяцімесячнае стаянне фронту на Проні». Пры вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў не было больш працяглага «стаяння», як на Проні, і гэта не выдумка аўтара, тут усё ўзята з дакладных дакументальных крыніц і пацверджана відавочцамі, людзьмі, якія ў той час знаходзіліся на гэтай тэрыторыі. На рэках Проня, Бася, Раста вораг задоўга да абароны прадпрыняў усе магчымыя меры, каб зрабіць надзейныя ўмацаванні і не дапусціць далейшага наступлення нашых войск да Дняпра, Магілёва і далей на захад. На абарончых участках траншэі злучаліся хадамі, перад пярэднім краем якіх былі ўстаноўлены 3—4 рады дротавых перашкод. На ўзвядзенне абарончых збудаванняў немцы зганялі ўсё насельніцтва — ад старога да малога. Былі ўстаноўлены і нормы выпрацоўкі: выкапаць траншэю даўжынёю 8 метраў, глыбінёю 1,2 м і шырынёю 75 см. Як працавалі ў такіх умовах жанчыны, дзеці, старыя, і што было зроблена, каб пасля дзевяцімесячнага стаяння фронту наступленне нашых войск працягвалася ўжо без «стаяння», — расказвае далей аўтар у гэтым раздзеле і асаблівую ўвагу чытача звяртае на ролю, значнасць, забеспячэнне і зладжаныя дзеянні Чырвонай Арміі. У наступных раздзелах выдання чытач з цікавасцю даведаецца аб баявым хрышчэнні Войска Польскага пад вёскай Леніно Горацкага раёна, гераічных подзвігах вызваліцеляў у баях за Лудчыцкую вышыню на Быхаўшчыне. Бабруйская стратэгічная наступальная аперацыя 1944 года, праведзеная 24 — 30 чэрвеня, планавалася як адна з састаўных частак Беларускай аперацыі «Баграціён». I сёння чытача могуць нават уразіць тыя лічбы, падзеі і факты, якія прыводзіць аўтар у выданні. У Бабруйскай наступальнай аперацыі баявы склад злучэнняў налічваў 418541 чалавека, 1297 танкаў і самаходных гармат, 9758 гармат і мінамётаў, 2033 баявыя самалёты. У выніку паспяховага завяршэння Бабруйскай наступальнай аперацыі былі вызвалены Кіраўск, Клічаў, Бабруйск, Асіповічы, Глуск. Завяршаецца гэта цікавае, карыснае і патрэбнае сённяшняму нашаму чытачу выданне змястоўным матэрыялам аб дзейнасці Магілёўскай абласной арганізацыі ветэранаў вайны і працы, якая была створана ў сакавіку 1987 года. Ветэраны Магілёўшчьшы сапраўды робяць вельмі многае па патрыятычнаму выхаванню моладзі, увекавечанню памяці загінуўшых абаронцаў Радзімы. Прысвячае сваю творчую працу аўтар 65-годдзю вызвалення Магілёўскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Другие статьи рубрики
|
Последние комментарии
6 часов 50 минут назад
2 недели 6 дней назад
3 недели 1 день назад
3 недели 2 дня назад
3 недели 2 дня назад
4 недели 4 дня назад
4 недели 5 дней назад
4 недели 6 дней назад
4 недели 6 дней назад
4 недели 6 дней назад